Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

07.12.17

"Дзе жыве цеплыня?"

Дзе жыве цеплыня?

Адказ на гэта пытанне выдатна ведаюць усе без выключэння ўдзельнікі Дня спагады, які адбыўся ў Камянецкай дзіцячай бібліятэцы.

7 снежня чацвёра выхаванцаў раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі са сваімі педагогамі Наталляй Чарнак і Оляй Паўлавай завіталі на свята, якое называлася так: “Дзе дабро, там і цеплыня”.

І ў чытальнай зале, паверце, сапраўды было вельмі цёпла – ва ўсіх сэнсах! Гэтаму спрыялі артыстычныя і вакальныя таленты дзяцей, якім бібялітэкары даверылі правядзенне сустрэчы. Вучні 5 класа СШ №1 Ліза Манцэвіч, Саша Кендысь, Ілья Тысляцкі і чацвёртакласніца СШ №2 Лера Малажавая не толькі выступалі ў ролі вядучых, але і спявалі.

А пяцікласніца СШ №2 Карына Кожух прачытала вельмі чулы верш, які напісала літаральна за некалькі хвілін да пачатку свята:

Доброта

Давайте людям помогать.

Для нас ведь это очень просто.

Подать воды, морально поддержать,

А иногда и мило улыбнуться.

Они такие же, как мы,

И в бедах тех не виноваты.

Не нужно нам их обижать,

А лучше будем помогать!

Акрамя таго, дзяўынка выканала на англійскай мове знакамітую калядную песню “JingleBells”.

Неад’емным і арыгінальным дапаўненнем да Дня спагады сталі міні-спектаклі, прапанаваныя на суд гледачоў юнымі артыстамі тэатральнага гуртка “Вясёлая карусель” цэнтра дадатковай адукацыі, дзяцей і моладзі Каменца (кіраўнік – Наталля Воднева). Ясенія Бялецкая (5 клас СШ №1), Аня Пашкевіч, Віка Бандарук, Рыта Лысановіч, Таня Мішкова і Кірыл Амельянюк (6 клас СШ №2) паказалі сцэнку “Адзін дзень з жыцця сям’і” і прачыталі па ролях – з такой экспрэсіяй! – верш “Майдадыр”.

За актыўнасць госці свята атрымалі ад бібліятэкі смайлікі, цацачных анёлаў-ахоўнікаў і салодкія пачастункі. Так добрыя сэрцы падарылі ўсім удзельнікам Дня спагады цеплыню, без якой у зімовыя дні бывае ой як няпроста!