Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.01.22

"Калядныя калядкі"

Сярод самых цёплых і прыемных традыцыйных свят у Беларусі - Калядкі.

  Каляды - старажытнае славянскае свята, якое на працягу стагоддзяў займала сярод народных абрадаў і святкаванняў першае месца ў годзе і працягвалася некалькі дзён.  Цяпер у Беларусі святкуют Калядкі з 6 па 19 студзеня.     

  У гэты час – перыяд Калядных свят – усе мы з нецярпеннем чакаем цуду і дабрыні. І гэтая падзея суправаджаецца шэрагам традыцый.

  У ДУСО «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Камянецкага раёна» стала  добрай традыцыяй праводзіць Калядкі. Не стаў выключэннем і сёлета.  21 студзеня ў цэнтры прайшло пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства «Калядныя калядкі».

  Дзецям вельмі падабаецца сустракаць у сябе ў гасцях калядоўшчыкаў – прыбраных дарослых і дзяцей, удзельнічаць у традыцыйных калядных гульнях, вадзіць карагоды, адорваць пачастункам, слухаць вясёлыя песенкі-калядкі, удзельнічаць у калядных гульнях: «Павесім шарыкі», «Спячэм пірог», «Злепім снегавіка», «Ішла каза па лесе» і іншыя. У гэты дзень Каменецкі ЦКРНіР наведаў настояцель Свята-Сімеонаўскага храма айтец Сергій Буркоўскі. Ён павіншаваў са святамі дзяцей і бацькоў, калектыў цэнтра і ўручыў салодкія падарункі кожнаму дзіцяці.

     Выдатны эмацыйны настрой быў на працягу ўсяго мерапрыемства. Ва ўсіх удзельнікаў калядак засталіся добрыя эмоцыі аб праведзеным свяце.

Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах дзеці цэнтра далучаюцца да культуры і традыцый беларускага народа. Гэта неад'емная  частка духоўна-маральнага выхавання.